Што такое #zerodiscriminationday?

1 сакавіка ва ўсім свеце адзначаюць Zero Discrimination day – дзень адмовы ад дыскрымінацыі. У 2014 годзе актывісты міжнароднай Праграмы ААН па пытаннях ВІЧ/СНІД абралі гэтую дату, каб прыцягнуць увагу да праблемаў тых, хто жыве з ВІЧ. Сёння гэты дзень аб'ядноўвае галасы людзей, якія сутыкаюцца з самымі рознымі відамі дыскрымінацыі па прыкмеце ВІЧ-статусу, інваліднасці, сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, расы, нацыянальнасці, знешнасці, рэлігіі, узросту, паходжання, сацыяльнага статусу, месца жыхарства і г.д. Міжнародны сімвал кампаніі Zero Discrimination day – матылёк.
Чаму гэта важна?
КОЖНЫ ЧАЦВЁРТЫ
дзіцёнак з інваліднасцю становіцца ахвярай агрэсіі праз свае асаблівасці.
ТРОЕ З ПЯЦІ
людзей з інваліднасцю ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў не маюць працы.
У 2,6 РАЗОЎ ВЫШЭЙШАЯ
рызыка падлеткавых суіцыдаў сярод ЛГБТ-людзей.
ЧАЦВЁРА З ПЯЦІ
ЛГБТ-людзей, калі сутыкаюцца з гвалтам, не звяртаюцца па дапамогу праз страх дыскрымінацыі.
КОЖНЫ ЧАЦВЁРТЫ
чалавек, які жыве з ВІЧ, сутыкаецца з дыскрымінацыяй у медустановах.
КОЖНЫ ДРУГІ
трансгендарны чалавек не адчувае сябе бяспечна ў грамадскіх прасторах.
Як далучыцца?
1.
2.
3.
Партнёры
Калі вы хочаце стаць нашым партнёрам,
калі ласка, напішыце нам.
#zerodiscriminationday | 1 сакавіка 2018